Тэставанне дзіцяці 2 гадоў на аўтызм - педыятры і псіхолагі падтрымліваюць такое рашэнне. Прэзідэнт Польскага педыятрычнага таварыства прафесар Тэрэза Яцкоўска лічыць, што лекары падчас прафілактычных аглядаў — ацэнкі развіцця дзяцей — павінны звяртаць увагу на трывожныя сімптомы, якія могуць сведчыць пра аўтызм:
— Мы прапануем просты для педыятра тэст, які выявіць пэўныя трывожныя сімптомы. У медыцыне мы гаворым пра так званыя чырвоныя сцяжкі, гэта значыць тыя кропкі, якія паказваюць, што нешта не так. Такая важная, базавая праблема — адсутнасць сацыяльнага кантакту і парушэнне развіцця мовы.
Найбольш распаўсюджаныя сімптомы расстройства аўтычнага спектру ўключаюць адхіленні ў сацыяльным развіцці. Дзіця рэдка глядзіць у вочы, мае парушэнні развіцця мовы, не рэагуе на сваё імя, рэдка ўсміхаецца ў адказ, часам паводзіць сябе агрэсіўна.
IAR/эж